Трандуіл, сын Арафера, Лясны кароль і Ўладар "Вясёлага Народа"
Ліхалосся Ліхалесся.
Усім прывітанне, прывезенае з горных адхонаў цёплых краёў!
Гэта было цудонейшае свята і самая мілая гульня ў якой даводзілася прымаць удзел =)))
Такога святкавання Народзінаў мяне ніколі не было і, пэўна, не будзе =)
Але ж як няпроста апынулася знайсці ціхае месца, дзе можна пад час гульні спакойна кірнуць хаця б з паўгадзіны!
Успаміны засталіся самыя цёплыя і вясёлыя і хочаццца абдымаць кожнага з кім давялося па-граць =)
Перш за ўсё
нізкі паклон майстрам і камандзе ігратэхаў+карчмы. Схіляюся перад вашай самаадданасцю і трываласцю. Дзякуй за свята!
Па-другое, дзякуй тым, хто стаяў пры заснаванні нашай бальнічкі і хто граў і зараз - ветэранам Той-Самай-Гульні:
Эльвін, сэру Хагену, сэру Эверару, Сауронычу (прабачце, калі каго не ўзгадаў па маладосці). Граць з вамі - гонар, не кажучы аб задавальненні!
Вера і Насцёна, найпрыгажэйшыя мае Зэррыканскія паіцельніцы. нястомныя самалёты-дазапраўчыкі, літаральна рукі і ногі караля =)
"Каралей грае світа" і без вас такое свята жыцця нмагчыма - вы былі проста шыкоўны =)
Эльфійская памежная застава"У каго ішшо ёсць такой народ?!!" (с) ЧПЗ усяе моцы імкнуўся не даць вам засумаваць нават на дальняй заставе (і там не схавацца =) ).
Дзякуй вам і за падрыхтоўку і за антуражнасць, а таксам за магчымасць добра паграць і паспяховае здзяйсненне яе. =) Пераглядаючы фоткі з Дол-Гулдура прыемна глядзець на колькасць лукаў і сладжанасць дзеянняў. Вельмі антражны строй быў у Мірэлін (дзяўчыны-медыка) і цалкам афармленне палаткі-шпіталя.
Сайлэндзіл, Сівы Гандалінец (прабач, я так і не здолеў запомніць твайго ігравога імя), асабісты дзякуй за кіраўніцтва і заставай і камандай, а таксама з прыгожы антуражны вобраз!
Прабачце, калі каго пакрыўдзіў - гэта было ненаўмысна =)
Амбасада Роханскай Маркі"На, утрись!" (с) Фолка СарумануВы былі беспадобны!
Не кожны год збірае столькі баяк і мемаў, колькі вашая каманда за 1 дзень =)
Коні, гарцаванне з саундтрэкам, нават пахаванне - "з аганьком"...
Асабістыя падзякі:
Драгу+Іаландзе за тое, што літаральна прыкрылі тыл у складаную хвіліну
Сям'і Якімовічаў_за дапамогу ў напаўненні каралеўскіх сідравых засекаў. Самі б не дацягнулі =)
Тэадэн, сын Тэнгеля, конунга Роханскай Маркі, часам агурок, азнчае проста... агурок
Племя Дурына з Падгорнага КаралеўстваКалі б у Сярэднезем'і здараліся навалы цаганаў... то сяброўскія візіты гномскай амбасады ўсё адно былі б страшней! =)
Непадражальны самаходны кірмаш! =)
Барадатыя дзяўчыны, пузаны, галаваломкі, над якімі тупіў амаль кожны з Белага савета...
Нават вашыя пераходы, накшталт вайсковага аркестра з дырыжыраваннем молатам захаплялі.
Можна было б сказаць, што стварылі значны кавалак свята, але ж вы самі сабой былі такім кавалкам. =)
Уладар Эрэбора Даін Жалезная Пята, да падоўжыцца твая барада да вернутага ў зад "вожыка Дурына", ты быў шыкоўна, па-гномску беспардонны, але такі ж шчыры і каларытны =)
У цябе з жалеза, пэўна, не толькі пяткі, але і печань. Прымі маю шчырую павагу!
Вастакі"Дружить пришли, однако!" (с)Сапраўднае племя =) Строі ва ўсіх розныя, але адрозніць з натоўпу вастака можна было адразу - пазнавальныя =)
Дзякуй вам шчыры за "Джыр, аб тым, як вастак 4ю жонку выбіраў", якую нам не далі даслухаць,(а вам скласці) да канца. Як водзіцца, перарвалі на самым цікавым месцы =)
Дарэчы, вы апынуліся адзінымі, хто ўзрадаваў Ляснога караля добрым апавяданнем =)
Асабная падзяка
Алефу за масаж
Магі"Ты не пройдееешь! =))" (с) Нігабраза
"(думкі параненага роханца) - О, Саруман! Зараз мяне падлечаць і ўсё будзе добра.... =)
(Саруман дакранаецца посахам)
- Окончательная смерть!
- 0_0 ?!!"Ніга, Ільмар, Кукарач - цудоўныя што па асобку, што разам і вельмі антуражныя =)
Дзеці"Папа не бо-ойся! Лестница не у-па-дет!" (с) Мілі-гном лезе на галерэюВось каму казка, здаецца. зайшла ў душу а па самыя пяткі =)
Асабістая павага сыну Іціміра Эйтэльскага (прабач, імя запамятаваў)- за мужнасць.
Асабістыя падзякі хачу выказаць:
Чарльзу і Раксалане - за прапанову такой ролі. Даўно хацелі з Верай сыграць эльфаў, але каб так! =)
Эллі - за ўпрыгожванні і стварэнне вобразаў, а твая хуткасць працы проста нас выратавала =)
Эльвін - за каралі з кветак і "караля Джуліана"
каролю Барду І - за скупую слязу ад падарункаў і гасціннасць =)
Хагену "Это - НАААЗГУЛ!!!" (с) цар Леанід - эпічны быў і бой, і вобраз!
Бурзульфу+Нігабразе - за смачнейшае Дарвініонскае, што збераглі, нягледзячы ні на што. Белы савет упадабаў. І па-чалавечы вельмі прыемна =)
Дзякуй усім, хто прыехаў і дадаў свой кавалачак ў маляўнічы вітраж агульнай казкі!
Да сустрэчы на новых гульнях!