Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

> Першы том Уладара Пярсьцёнкаў
perakladchyk
post Суббота, 15-oe Декабря 2007, 20:34
Сообщение #1


Скиталец
Group Icon
Приключенец



Шаноўнае спадарства!

Калі хто зьбіраецца набываць першы том першага беларускага перакладу "Уладара Пярсьцёнкаў", дык пакідайце, калі ласка, заяву прама тут, адказамі ў тэме. І патрэбную колькасьць пазначайце, калі ласка. Гэта дапаможа і нам, перакладчыкам, і выдаўцу, адзначыць перспектывы продажаў накладу. А таксама дае шанец набыць кнігу значна танней (тысячаў за дзесяць, мяркую). Бо цяпер наклад плануецца невялікі, і значная частка яго можа ў нашы рукі й не патрапіць. А кніжка будзе з арыгінальнымі (і прафесійнымі) малюнкамі, беларускамоўнымі мапамі й цудоўнай каляровай вокладкай.

З павагаю,

Зьміцер МагілеўцаўПрикрепленное изображение

Сообщение отредактировал perakladchyk - Суббота, 15-oe Декабря 2007, 20:57
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
3 страницы V < 1 2 3  
Reply to this topicStart new topic
Ответов(40 - 55)
Prelesst'
post Суббота, 22-oe Марта 2008, 14:50
Сообщение #41


тот ещё подарочек
Group Icon
Приключенец



hi.gif Шаноўны спадар Перакладчык! Пытанні ўсяго два:
ДЗЕ? і КАЛІ? можна будзе набыць гэтую КАШТОЎНАСЬЦЬ rolleyes.gif
Нешта мяне (і ня толькі мяне) глюканула, што кнігі будуць ўжо на Менесконе, але, здаецца, я памыляюся? idontnow.gif
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
perakladchyk
post Суббота, 22-oe Марта 2008, 19:35
Сообщение #42


Скиталец
Group Icon
Приключенец



Добры шанец ёсьць на тое, што частка накладу будзе надрукаваная да Менескона. Калі гэты шанец увасобіцца ў факт (выдавец абяцаў каля 100 асобнікаў 3 красавіка), тады першы том гэтак ці інакш з'явіцца на Менесконе. Менавіта дзе й калі - арганізатары будуць ведаць.

З павагаю,
Зьміцер Магілеўцаў



Сообщение отредактировал perakladchyk - Суббота, 22-oe Марта 2008, 19:37
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
Halbarad
post Вторник, 25-oe Марта 2008, 00:10
Сообщение #43


Адепт
Group Icon
Приключенец



+1
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
perakladchyk
post Четверг, 3-e Апреля 2008, 16:39
Сообщение #44


Скиталец
Group Icon
Приключенец



Шаноўнае спадарства!

Першая частка накладу ўжо ў мяне. Я з'яўлюся на Менескон у суботу каля 11 гадзінаў раніцы, з вялікім заплечнікам, і ў заплечніку тым будзе 75 кніжак. Вось так. І каштаваць яны будуць па 12 тысячаў. І гэта ў першы й апошні раз столькі будзе каштаваць Першы том у Менску й увогуле на Беларусі. Калі каму патрэбна, дык у мяне яшчэ ёсьць чатыры асобнікі шыкоўна выдадзенага "Устроения Средиземья", дый яшчэ засталося пяць "Хобітаў". Не дарма, але даволі танна.

З павагаю,

Зьміцер Магілеўцаў
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
Shurix Noise
post Четверг, 3-e Апреля 2008, 16:44
Сообщение #45


Казачнік з Барысава
Group Icon
Приключенец



Зьміцер, аўтографы будзеш раздаваць усiм жадаючым? ;-)
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
perakladchyk
post Четверг, 3-e Апреля 2008, 17:12
Сообщение #46


Скиталец
Group Icon
Приключенец



Ну, калі я ўжо вырашыў гузікамі гандляваць, дык чаму не? Трымайце Торбу шырэй.

З павагаю,
Зьміцер Магілеўцаў

Цитата(Shurix Noise @ Четверг, 3rd Апрель 2008, 17:44 ) *

Зьміцер, аўтографы будзеш раздаваць усiм жадаючым? ;-)


Сообщение отредактировал perakladchyk - Четверг, 3-e Апреля 2008, 17:12
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
Kurt_Belarus
post Четверг, 3-e Апреля 2008, 17:34
Сообщение #47


Скиталец
Group Icon
Приключенец



Мінімум 2 асобніка вазьму
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
Лия
post Пятница, 4-oe Апреля 2008, 08:51
Сообщение #48


Адепт
Group Icon
Приключенец



2 perakladchyk,
Очень хочу одного Хоббита, оставьте для меня пожалуйста.
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
Авари
post Пятница, 4-oe Апреля 2008, 21:05
Сообщение #49


Аквабайкер со стажем
Group Icon
Приключенец



І я спадзяюся атрымаць "Хобіта", калі ёсць магчымасць smile.gif
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
perakladchyk
post Суббота, 5-oe Апреля 2008, 18:24
Сообщение #50


Скиталец
Group Icon
Приключенец



Шаноўнае спадарства, усё, гандаль гузікамі скончыўся. Калі хто жадае набыць асабіста ў мяне (гэта значыць, крыху таньней, чымсьці ў краме) , дасылайце замовы прыватна. Дамовімося (напэўна).

З павагаю,
Зьміцер Магілеўцаў

Сообщение отредактировал perakladchyk - Суббота, 5-oe Апреля 2008, 19:49
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
Авари
post Суббота, 5-oe Апреля 2008, 21:50
Сообщение #51


Аквабайкер со стажем
Group Icon
Приключенец



Дзякуй вялікі за магчымасць атрымаць абедзве кнігі smile.gif
Я нават зараз пачаў чытаць "Хобіта". Але, ведаеш, мяккая вокладка - не зусім тое, што асабіста я жадаў бачыць. Баюся зламаць кнігу sad.gif
Можа, наступныя выданні (спадзяюся, праект не згіне) будуць у цвёрдай вокладцы?
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
perakladchyk
post Воскресенье, 6-oe Апреля 2008, 00:06
Сообщение #52


Скиталец
Group Icon
Приключенец



Нех вашаць яшчэ паспрабуе зламаць. Тэрмабіндзер - рэч даволі моцная. Пакуль што аніхто не скардзіўся на тое, што ён вось так упрост ламаецца. А "Хобіт" у нас ажно з 2002-га года. ... Дый увогуле, я, стары чалавек, прыцягнуўся з заплечнікам, падлічыўшы замовы, а колькі ўзялі? Гы. А тут таварыш лясны адродак эльфава племені яшчэ й скардзіцца на тое, што набыў танней за ўсё ў горадзе й навакольлі. І яшчэ сумняваецца, ці згіне праект. Пся крэў, халера ясна. Ну, маладзёны пайшлі! Наступнае выданье будзе пераплеценае цвярдымі скурамі эльфавых ілбоў, абяцаю.

Перакладчык з сякераю

Сообщение отредактировал perakladchyk - Воскресенье, 6-oe Апреля 2008, 00:15
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
Авари
post Воскресенье, 6-oe Апреля 2008, 23:09
Сообщение #53


Аквабайкер со стажем
Group Icon
Приключенец



Зьміцер,
мне здаецца, што Вы неяк не так зразумелі мой допіс. Паводле Вашых словаў здаецца, што я неяк вінаваты:
па-першае, што нехта ў Вас не купіў замоўленыя экземпляры кніг
па-другое, што я скарджуся на таннасць набытых кніг.
Чамусьці я набыў як замоўленых дзве першых часткі "УП", так і "Хобіта", за што і падзякаваў. Што да іншых, дык я магу адказваць толькі за сябе, Вы гэта разумееце?
І купляў я гэтыя кнігі не таму, што ў Вас яны танней за тыя ж кнігі ў краме, а таму што мне спадабалася сама ідэя атрымаць пераклад на родную мову выдатнага твору. І колькі шчэ тысяч выкласці за цвёрдую вокладку - зусім не праблема. І калі Вам хочацца атрымаць больш грошай, то скажыце, колькі, на Ваш погляд, я Вам яшчэ павінен звыш тых 31тыс.
Я жадаў з Вамі пагутарыць сёння на Менесконе і выказаць вышэй напісанае асабіста, але не атрымалася (раніцою Вас шчэ не было, а пасля відэазалі Вас ужо не было).

З рэшткамі павагі, Авары.
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
perakladchyk
post Понедельник, 7-oe Апреля 2008, 11:43
Сообщение #54


Скиталец
Group Icon
Приключенец




Прабачце, спадару Лясны эльфе, гэта стары недарэка перакладчык спрабаваў жартаваць так ... мне надта каштоўнае павага вашці, даражэнькі спадару пакупніку. І скурка ў вас на ілбе, напэўна ж, мяккая-мяккая. Увогуле, мне вельмі каштоўныя аматары беларускае мовы, асабліва тыя, хто жадае даць грошаў (гэткая парода, на мой досьвед, амаль вымірае). Нават самые маладзенькія і палымяные тэмпераментам. Так што вашаць паважай мяне, ладачкі? А мы тым часам яшчэ томік-другі на радасьць патрыётам мовы зробімо ...

Перакладчык, адклаўшы сякеру дый заліўшыся сьлязьмі.
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
Shurix Noise
post Понедельник, 7-oe Апреля 2008, 20:02
Сообщение #55


Казачнік з Барысава
Group Icon
Приключенец



Зьмiцер, не турбуйцеся - хутка распрададзiма ўвесь наклад! Зь пяцi асобнiкаў, што я набываў, у мяне засталicя два, якiя маюць забраць заўтра. Таму на наступным тыднi напэўна прыеду яшчэ за пяцьцю штукамi - стануся паўафiцыйным рэгiянальным прадстаўнiком biggrin.gif
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post
perakladchyk
post Понедельник, 7-oe Апреля 2008, 21:24
Сообщение #56


Скиталец
Group Icon
Приключенец



Дзякуй. Але мяне з суботы па 28-е ня будзе ў Менску, таму звяртайцеся да Валодзі Пучынскага. У працоўны час ён па тэлефоне 334 6162.

З павагаю, Зьміцер

Сообщение отредактировал perakladchyk - Вторник, 8-oe Апреля 2008, 12:10
User is offlinePM
Go to the top of the page
+Quote Post

3 страницы V < 1 2 3
Reply to this topicStart new topic
1 посетитель читает эту тему (1 гость и 0 скрытых пользователей)
0 пользователей:

 



-
uptime
Текстовая версия Сейчас: Пн 13 Июл 2020 20:08