Першы том Уладара Пярсьцёнкаў |
Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )
Першы том Уладара Пярсьцёнкаў |
perakladchyk |
Суббота, 15-oe Декабря 2007, 20:34
Сообщение
#1
|
Скиталец Приключенец |
Шаноўнае спадарства!
Калі хто зьбіраецца набываць першы том першага беларускага перакладу "Уладара Пярсьцёнкаў", дык пакідайце, калі ласка, заяву прама тут, адказамі ў тэме. І патрэбную колькасьць пазначайце, калі ласка. Гэта дапаможа і нам, перакладчыкам, і выдаўцу, адзначыць перспектывы продажаў накладу. А таксама дае шанец набыць кнігу значна танней (тысячаў за дзесяць, мяркую). Бо цяпер наклад плануецца невялікі, і значная частка яго можа ў нашы рукі й не патрапіць. А кніжка будзе з арыгінальнымі (і прафесійнымі) малюнкамі, беларускамоўнымі мапамі й цудоўнай каляровай вокладкай. З павагаю, Зьміцер Магілеўцаў Сообщение отредактировал perakladchyk - Суббота, 15-oe Декабря 2007, 20:57 |
Prelesst' |
Суббота, 22-oe Марта 2008, 14:50
Сообщение
#41
|
тот ещё подарочек Приключенец |
Шаноўны спадар Перакладчык! Пытанні ўсяго два:
ДЗЕ? і КАЛІ? Нешта мяне (і ня толькі мяне) глюканула, што кнігі будуць ўжо на Менесконе, але, здаецца, я памыляюся? |
perakladchyk |
Суббота, 22-oe Марта 2008, 19:35
Сообщение
#42
|
Скиталец Приключенец |
Добры шанец ёсьць на тое, што частка накладу будзе надрукаваная да Менескона. Калі гэты шанец увасобіцца ў факт (выдавец абяцаў каля 100 асобнікаў 3 красавіка), тады першы том гэтак ці інакш з'явіцца на Менесконе. Менавіта дзе й калі - арганізатары будуць ведаць.
З павагаю, Зьміцер Магілеўцаў Сообщение отредактировал perakladchyk - Суббота, 22-oe Марта 2008, 19:37 |
Halbarad |
Вторник, 25-oe Марта 2008, 00:10
Сообщение
#43
|
Адепт Приключенец |
+1
|
perakladchyk |
Четверг, 3-e Апреля 2008, 16:39
Сообщение
#44
|
Скиталец Приключенец |
Шаноўнае спадарства!
Першая частка накладу ўжо ў мяне. Я з'яўлюся на Менескон у суботу каля 11 гадзінаў раніцы, з вялікім заплечнікам, і ў заплечніку тым будзе 75 кніжак. Вось так. І каштаваць яны будуць па 12 тысячаў. І гэта ў першы й апошні раз столькі будзе каштаваць Першы том у Менску й увогуле на Беларусі. Калі каму патрэбна, дык у мяне яшчэ ёсьць чатыры асобнікі шыкоўна выдадзенага "Устроения Средиземья", дый яшчэ засталося пяць "Хобітаў". Не дарма, але даволі танна. З павагаю, Зьміцер Магілеўцаў |
Shurix Noise |
Четверг, 3-e Апреля 2008, 16:44
Сообщение
#45
|
Казачнік з Барысава Приключенец |
Зьміцер, аўтографы будзеш раздаваць усiм жадаючым? ;-)
|
perakladchyk |
Четверг, 3-e Апреля 2008, 17:12
Сообщение
#46
|
Скиталец Приключенец |
|
Kurt_Belarus |
Четверг, 3-e Апреля 2008, 17:34
Сообщение
#47
|
Скиталец Приключенец |
Мінімум 2 асобніка вазьму
|
Лия |
Пятница, 4-oe Апреля 2008, 08:51
Сообщение
#48
|
Адепт Приключенец |
2 perakladchyk,
Очень хочу одного Хоббита, оставьте для меня пожалуйста. |
Авари |
Пятница, 4-oe Апреля 2008, 21:05
Сообщение
#49
|
Аквабайкер со стажем Приключенец |
І я спадзяюся атрымаць "Хобіта", калі ёсць магчымасць
|
perakladchyk |
Суббота, 5-oe Апреля 2008, 18:24
Сообщение
#50
|
Скиталец Приключенец |
Шаноўнае спадарства, усё, гандаль гузікамі скончыўся. Калі хто жадае набыць асабіста ў мяне (гэта значыць, крыху таньней, чымсьці ў краме) , дасылайце замовы прыватна. Дамовімося (напэўна).
З павагаю, Зьміцер Магілеўцаў Сообщение отредактировал perakladchyk - Суббота, 5-oe Апреля 2008, 19:49 |
Авари |
Суббота, 5-oe Апреля 2008, 21:50
Сообщение
#51
|
Аквабайкер со стажем Приключенец |
Дзякуй вялікі за магчымасць атрымаць абедзве кнігі
Я нават зараз пачаў чытаць "Хобіта". Але, ведаеш, мяккая вокладка - не зусім тое, што асабіста я жадаў бачыць. Баюся зламаць кнігу Можа, наступныя выданні (спадзяюся, праект не згіне) будуць у цвёрдай вокладцы? |
perakladchyk |
Воскресенье, 6-oe Апреля 2008, 00:06
Сообщение
#52
|
Скиталец Приключенец |
Нех вашаць яшчэ паспрабуе зламаць. Тэрмабіндзер - рэч даволі моцная. Пакуль што аніхто не скардзіўся на тое, што ён вось так упрост ламаецца. А "Хобіт" у нас ажно з 2002-га года. ... Дый увогуле, я, стары чалавек, прыцягнуўся з заплечнікам, падлічыўшы замовы, а колькі ўзялі? Гы. А тут таварыш лясны адродак эльфава племені яшчэ й скардзіцца на тое, што набыў танней за ўсё ў горадзе й навакольлі. І яшчэ сумняваецца, ці згіне праект. Пся крэў, халера ясна. Ну, маладзёны пайшлі! Наступнае выданье будзе пераплеценае цвярдымі скурамі эльфавых ілбоў, абяцаю.
Перакладчык з сякераю Сообщение отредактировал perakladchyk - Воскресенье, 6-oe Апреля 2008, 00:15 |
Авари |
Воскресенье, 6-oe Апреля 2008, 23:09
Сообщение
#53
|
Аквабайкер со стажем Приключенец |
Зьміцер,
мне здаецца, што Вы неяк не так зразумелі мой допіс. Паводле Вашых словаў здаецца, што я неяк вінаваты: па-першае, што нехта ў Вас не купіў замоўленыя экземпляры кніг па-другое, што я скарджуся на таннасць набытых кніг. Чамусьці я набыў як замоўленых дзве першых часткі "УП", так і "Хобіта", за што і падзякаваў. Што да іншых, дык я магу адказваць толькі за сябе, Вы гэта разумееце? І купляў я гэтыя кнігі не таму, што ў Вас яны танней за тыя ж кнігі ў краме, а таму што мне спадабалася сама ідэя атрымаць пераклад на родную мову выдатнага твору. І колькі шчэ тысяч выкласці за цвёрдую вокладку - зусім не праблема. І калі Вам хочацца атрымаць больш грошай, то скажыце, колькі, на Ваш погляд, я Вам яшчэ павінен звыш тых 31тыс. Я жадаў з Вамі пагутарыць сёння на Менесконе і выказаць вышэй напісанае асабіста, але не атрымалася (раніцою Вас шчэ не было, а пасля відэазалі Вас ужо не было). З рэшткамі павагі, Авары. |
perakladchyk |
Понедельник, 7-oe Апреля 2008, 11:43
Сообщение
#54
|
Скиталец Приключенец |
Прабачце, спадару Лясны эльфе, гэта стары недарэка перакладчык спрабаваў жартаваць так ... мне надта каштоўнае павага вашці, даражэнькі спадару пакупніку. І скурка ў вас на ілбе, напэўна ж, мяккая-мяккая. Увогуле, мне вельмі каштоўныя аматары беларускае мовы, асабліва тыя, хто жадае даць грошаў (гэткая парода, на мой досьвед, амаль вымірае). Нават самые маладзенькія і палымяные тэмпераментам. Так што вашаць паважай мяне, ладачкі? А мы тым часам яшчэ томік-другі на радасьць патрыётам мовы зробімо ... Перакладчык, адклаўшы сякеру дый заліўшыся сьлязьмі. |
Shurix Noise |
Понедельник, 7-oe Апреля 2008, 20:02
Сообщение
#55
|
Казачнік з Барысава Приключенец |
Зьмiцер, не турбуйцеся - хутка распрададзiма ўвесь наклад! Зь пяцi асобнiкаў, што я набываў, у мяне засталicя два, якiя маюць забраць заўтра. Таму на наступным тыднi напэўна прыеду яшчэ за пяцьцю штукамi - стануся паўафiцыйным рэгiянальным прадстаўнiком
|
perakladchyk |
Понедельник, 7-oe Апреля 2008, 21:24
Сообщение
#56
|
Скиталец Приключенец |
Дзякуй. Але мяне з суботы па 28-е ня будзе ў Менску, таму звяртайцеся да Валодзі Пучынскага. У працоўны час ён па тэлефоне 334 6162.
З павагаю, Зьміцер Сообщение отредактировал perakladchyk - Вторник, 8-oe Апреля 2008, 12:10 |
Текстовая версия | Сейчас: Пт 08 Ноя 2024 07:09 |