Помощь - Поиск - Пользователи - Календарь
Полная версия: Купальские Песни
Ролевые игры в Беларуси > Архив форума > Папоротник—2006
Тэя
Купальскіе песьні


Ой, на Купалу, на Яна
Іграе сонца, іграе.
Малойчык каня сядлае
Яго мамачка пытае:
-Куды поедзеш, сыночак?
-Што табе, мамка, да таго,
Сядлаю каня не твайго.
Паеду да цесцясвайго
А цесця дома ня было,
А цешча пашна ня выйшла,
А дзеўка мала ня знала,
З рукі сегнэтку ня зьняла.
Ой, на Купалу, на Яна
Іграе сонца, іграе.

* * *
Ой. Рана на Йвана
Проці Йвана ночка мала.
Дзе Купала начавала?
Начавала ў чыстым
Чым Купала вечарала?
Вечарала белым сырам
Чым Купала запівала?
Запевала гарэліцай
Проці Йвана ночка мала.
* * *
А ў нас сёння Купалачка.
А ў нас завтра Іванечка,
А хто ня быў на Купалі
Бадай, таго закапалі,
Жану яго калодаю,
Дзетак яго цельпучкамі.
* * *
Сёньня ў нас Купала
То-то-то*
Ня дзеўка агонь клала,
Сам Бог агонь раскладаў,
Ўсіх сьвятых да сябе зваў
Звала Купала Ільлю:
-Ты прыйдзі ка мне Ільля,
Ты прыдзі да Купальля.
-Няма часу, Купала,
Гэту ночку мне ня спаць,
Трэба жыта пільнаваць,
Каб зьмяя не ламала,
Карэньне не капала.
* * *
Іван, Іванове,
Ня стой над ракою,
Не машы рукою.
Скокні з моста ў рэчку,
Скокні, акуніся,
Вылезь – апраніся,
Іван, Іванове.
* * *
Чырвоная ружа,
Ня стой пры дарозе,
Ня стой пры шырокай.
Хто йдзе – той ружу рве.
Хлопцы ў карманочкі,
Дзяўчаты ў вяночкі,
У Кузьмовым дварочку
Ўсе дзеўкі ў радочку,
Адной ружы нету.
Кліча маці дочку,
Кліча, навучае:
“ Ня стой ты зь Іванам,
Ён цябе абмане”.
Іван здагадаўся,
Узяў ды прыбраўся
У белае белле,
Дзявоча адзенне.
“ Што то за падружка,
Цісьне маю ручку,
Пальчыкі дамае,
Пярсьцёнкі зрывае,
Топча маю ножку ?”
Ня жджы, маці, дочку,
Ня жджы ў вяночку,
А жджы ў платочку,
Ня жджы зь белым сырам,
А жджы з малым сынам
У Кузтмовым дварочку.
* * *
Кругом,кругом дажджы ідуць
Каліна*
Яны ў нас не бываюць.
Кругом, кругом сваты едуць
Яны ў нас не бываюць.
Ляцелі гусі гагочучы,
Ехалі сваты гаворучы.
Чаму, хлапец, не женішся?
Чэрві сала растачылі,
Мышы сала разнасілі.

Купальскіе гульні

Цяцерка

Я Цяцерку пасу, ды, ух і я,
На зялёным лугу, ды , ух і я,
А Цяцерка под мост, ды, ух і я,
Я Цяцерку за хвост, ды, ух і я.

Падушачка

Падушачка, падушачка,
Мая пухавая,
Дзяўчыначка, дзяўчыначка,
Мая маладая.
У суботу на кірмашы
Шоўку прыкупіла –
Пухавую падушку
міламу пашыла.
На падушачцы пуховай
мягусенька спаці,
Харошу, прыгожую
люба цалаваці.
Пухаву падушку
не магу аддаці-
Прыйду позьненька зь вячорак –
на чым буду спаці?
Як паехаў, як паехаў
мой міленькі ў месца –
Паскладаў, паскладаў
падушачкі ў места.
Як прыехаў, як прыехаў
мой міленькі позна –
Раскідаў, раскідаў
падушачкі розна.

Яваравы карагод

-Явар, Яваравы людзі,
Што вы тут рабілі?
-Мы рабілі моста
Для пана староста,
Цешачкамі засьаўлялі –
Аднаго тут пакідалі.
Перша – капуста,
Друга – распуста.
Перша малявана,
Друга затрымана.

Карагод “ Медуніца”

Медуніца, медуніца лугавая,
Ой, лугавая,
Чаму пахнеш, чаму пахнеш
Па ўсім лузе,
Ой, па ўсім лузе?
Як ня пануць, як ня пануць
Па ўсім лузе,
Ой, па ўсім лузе?
Стары бабкі, стары бабкі
Прысядзелі
Ой, прысядзелі,
Маладухі, маладухі
Прыстаялі,
Ой, прыстаялі,
Красны дзеўкі, красны дзеўкі
Прыскакалі,
Ой, прыскакалі,
Малы дзеткі, малы дзеткі,
Прытапталі,
Ой, прытапталі.

Карагод “Вішенька”

А мы вішню пасадзілі,
А мы вішню пасадзілі,
А я, маладзенька туп-туп-туп,
А я, маладзенька туп-туп-туп,
А ўжо ж вішня прымаецца, -2р.
А ўжо ж вішня расце, расце, -2р.
А ўжо ж вішня цьвіце, цьвіце, -2р.
А ўжо ж вішня сьпее, стпее, -2р.
А ўжо ж вішня пара тресьці, -2р.
А ўжо ж вішня пара есьці. -2р.

Jeralta
Тэя, а нот случайно нет?
Molly
Господа! Про ноты спрашивала не одна Яра. Пожалуйста, сбросьте, если у кого есть!
Тэя
обязательно поищу
на худой конец мотив там выясним у человека который это умеет петь
ноя надеюсь на первый вариант
Jeralta
Я нашла вот такую развеселую песенку-игру:

Ящер
Участники становятся в круг, в середине которого сидит игрок (юноша), изображающий ящера (владыку подземного мира). Глаза «ящера» закрыты повязкой. Вокруг «ящера» начинают водить хоровод, припевая:
Хор:
Сидит ящер,
Орехи лущит
Под ореховым кустом
Чок-чок, пятачок,
Сидит ящер - дурачок.
«Ящер»:
Жениться хочу!
Хор:
Возьми себе девку
Девку молодую.
«Ящер»:
Кто она такая,
Как её зовут
И откуда привезут?
Хор:
Вот она!
«Ящер», не снимая с глаз повязки, указывает на очередную «жертву». Если «жертвой» оказывается юноша, то он занимает место «ящера». Если девушка, то «ящер» несёт «топить» её к ближайшей речке. По пути к воде девушка может откупиться, например, поцелуем, или же подождать, пока «ящер» обессилит и сам отпустит «жертву». Всё зависит от желания «жертвы».

Ну как? biggrin.gif
Molly
Jeralta
Потрясающе! (Люблю фольклор)
Это надо провести. Только обязательно меня позовите, когда будете делать: очень посмотреть хочется!
Это текстовая версия — только основной контент. Для просмотра полной версии этой страницы, пожалуйста, нажмите сюда.
Invision Power Board © 2001-2022 Invision Power Services, Inc.