Molly
Понедельник, 4th Сентябрь 2017, 01:43
Вiтайце наступных удзельникаў фэсту!
CAD GODDEU – фолк-рок гурт з Берасця, музыка сярэднявечча, фэнтазі і рока, з лірыкаю, што пераносіць слухача ў дзікія пушчы ды невядомыя балоты, далёка ад дому і сучаснасці.
Гурт нарадзіўся 9 лютага 2013 года і ўжо ў траўні 2013-га даў дэбютны канцэрт. Менш чым за 4 гады Cad Goddeu адыгралі больш за 70 канцэртаў рознага ўзроўню і ў розных гарадах Беларусі, Польшчы, Расеі ды Швейцарыі.
У студзені 2017 года гурт выпусціў першы альбом, які атрымаў назву "Апоўначы". У склад яго ўвайшлі ўласныя песні, а таксама некалькі апрацовак сярэднявечнай музыкі і песня на верш знакамітага беларускага паэта Алеся Разанава.
Сёння гурт мае некалькі паўнавартасных канцэртных праграм: праграма сярэднявечных песень і танцаў, праграма беларускай народнай музыкі, праграма уласных песень. Гэтак жа два варыянты гучання: акустычны, блізкі да аўтэнтычнага гуку, і больш магутны варыянт з фолк-рокавым гучаннем.