Дневники · Случайный дневник

Здравствуйте, гость ( Вход | Регистрация )

хомо хомини как люпус ест

15:15 - да простит меня Купала
I
Паміж серых будын старажытнай зямлі,
На ўзбярэжжы Мены шумнацечнай
Дрэмле стары вомпер, што клыкі абламаў,
Азвярэлы мерцвяк векавечны.
Дуб галлё распусціў каранасты над ім.
У сухазелле кіпці ўпіліся;
Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, -
Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.
У купалле ён птушак жарэ,
На піліпаўку воўкоў абгрызае;
Калі Сонца распусціць там косы свае,
Склеп пачвару ў цемры хавае
Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,
Перуны білі з краю да краю, -
Вые Ён на луну кожны раз…
Толькі гутарка ходзіць такая.
II
На гары на крутой, на абвітай ракой,
Лет назад таму сотня ці болей,
Чорны хорам стаяў, недаступнай сцяной
Грозна, думна глядзеў на прыволле.
У нагах у яго рассцілаўся абшар
Хвой крывых і твані бяздоннай,
Сонных вёсак шары, хат амшалых, як мар,
Хат з сям'ёй душ падданых, пакорных.
Князь у хораме жыў, кляты светам усім,
Недаступны і грозны, як хорам;
Хто хацеў, не хацеў – кроў яму аддаваў,
Спуску, ласкі не знаў непакорам.
Крывю піў, катаваў ён з дружынай сваёй;
Стражы князевы - ў полі і дома,
Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзей,
І пракляцце расло пакрыема.


 
« Предыдущая запись | Вернуться к записям | Следующая запись »

zhur
06 октября 2010  15:15


Приключенец

III
Раз бяседа вялікая ў князя была:
На пасад дачку княжну садзілі:
За сталом крыві рознай крыніца цякла,
Бегла музыка ўкруг на паўмілі.
На вяселле-разгул наплыло, як на сход,
Знатных вомпераў чорная хмара,
Гэткай гучнай бяседы не номніў народ,
Гэткіх скарбаў, брыльянтаў, саетаў!..
Ноч, другую ўжо грымела у князя гульня,
І музыкі, і чаркі звінелі;
Выдумлялі забаў новых кожную ноч;
Што хацелі - ўсяго госці мелі.
А на трэцяю ноч князь прыдумаў адну
Для гасцей пацеху-забаву:
Загадаў ён злавіць гусляра-старыну,
Гусляра з яго ведамай славай.
IV
Акалічны народ гуслі знаў гусляра;
Песня-дума за сэрца хапала;
І вампірам гэты дудар-званар
Кольеў у сэрцы натыкаў нямала.
Кажуць, днём як выйдзе і ўдарыць як ён
Па струнах з неадступнаю песняй, -
Сон злятае з павек, болю рвецца стогн,
Дрэнна спіцца ўсім першародным;
Пушчай-лесам за Зверам нячутна ідзе,
Салавей-птушка ў той час сціхае;
Паміж вольхаў, дзе рачушка нясцішна бурліць,
Дзе пачвараў склепы хаваюць.
Прытаіцца да моху русалка, лясун,
Каб пад руку тяжкую не трапіць.
Пад звон-песню жывучых гусляравых струн
Для нячыстых пагібель выходзіць.
V
Прывяла гусляра з яго ніўных сяліб
Дворня князева ў хорам багаты:
Пасадзіла на ганку, між скручаных ліп,
На цагляным парозе магната.
Невыдумная світка - убор на плячах,
Барада, як снег белы - такая,
Незвычайны агонь у задумных вачах,
На каленях ляглі гуслі-баі.
Водзіць пальцам худым па сталёвых струнах,
К песні-музыцы ладзіцца, строе;
Водклік б'ецца ад струн па сцюдзеных сцянах,
Заміраючы ў сховах пакояў.
Вось настроіў, навёў тон у струнах як след,
Не зірнуўшы на гулей ні разу,
І сядзіць гэты сумны, як лунь, белы дзед,
Прыгавора чакае ад князя .
VI
- Што ж маўчыш ты, гусляр, ніў, лясоў песнябай,
Ты забойца маіх родзічаў слаўны?!
Нам сягоння зайграй, нам сваіх песень дай, -
Князь умее плаціць незвычайна!
Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям -
Смерці лёгкай тады атрымаеш;
Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам -
Катаваць цябе будуць адчайна;
Знаеш славу маю, знаеш сілу маю...
- Многа знаю і чуў аб табе я, -
І я сам, як і ты, так табе запяю...
- Ну, пара пачынаць, дабрадзею! -
Гэтак слухае, выслухаў князя гусляр,
Заіскрыліся вочы сівыя,
Патануў у скляпеннях адзін, другі ўдар,
І заплакалі струны жывыя.
VII
"Гэй ты, князь! Гэй, пракляты на ўвесь белы свет,
Не такую задумаў ты думу, -
Не дае гуслярам сказу золата цвет,
Чорных хорамаў п'яныя шумы.
Скурганіў бы душу чырванцом тваім я;
Гуслям, княжа, не пішуць законаў:
Небу справу здае сэрца, думка мая,
Сонцу, зорам, арлам толькі роўна.
Бачыш, княжа, загоны, лясы, сенажаць, -
Ім пакорны я толькі з гуслямі,
Сілен, княжа, ноччу караць, галаву сілен зняць, -
Не скуеш ты мяне ланцугамі.
Славен, грозен і ты, і твой хорам-астрог,
Б'е ад сцен-цэгел лёдам зімовым;
Сэрца маеш, як гэты цагляны парог,
І душу - як скляпоў гэтых сховы.
VIII
Глянь ты, слаўны ўладар, па палеткі свае:
Колькі там тваіх кроўнікаў блудзе;
А ці чуў ты, князе, аб нас
Дзе і як жывуць гэтыя людзі?
Глянь у лёхі свае, ў падзямеллі глянь, князь,
Што настроіў пад хорамам гэтым:
Брацці корчацца там, табой кінуты ў гразь,
Чэрві точаць жывых іх, раздзетых.
Ты ўсё золатам хочаш прыцьміць, загаціць...
Ці ж прыгледзеўся, хорамны княжа?
Кроў на золаце гэтым людская блішчыць,
Кроў, якой і твая моц не змажа.
Ты брыльянтамі ўсыпаў атласы і шоўк -
Гэта цертая сталь ад кайданаў,
Гэта вісельні петляў развіты шнурок,
Гэта, княжа, твае саматканы.
IX
Стол ты ўставіў крывёй, косцей шмат пад сталом, -
Гэта косці бядноты рабочай;
Пацяшаешся церпкай дзявочай крывёй, -
Гэта слезы нядолі сірочай.
Хорам выстраіў ты, твайму воку так міл,
Адшліфованы цэгла і камень, -
Гэта - памяткі-пліты з няўчасных магіл,
Гэта - сэрцаў скамененых пламень.
Люба чуці табе скочнай музыкі звон:
Ты, дружына п'яце ў асалоду, -
А ці ўслухаўся ты, як плыве з яе стогн,
Стогн пракляцця табе, твайму роду?!
Ты збялеў, ты дрыжыш, слаўны княжа-ўладар!
Госці хмурны, а дворня знямела...
Ну, што, княжа? пара даць за песню мне дар!
Пакуль можаш - петухі не прапелі…"
X
Князь стаіць, князь маўчыць, жуда, помста б'е з воч;
Гулі зглухлі - ні жартаў, ні смехаў...
Думаў князь, выдумляў, грымнуў шабляй наўзбоч,
Толькі з лескатам выбегла рэха.
- Гэй ты, сонцу раўня, не на тое пазваў
На вяселле цябе сваей княжны!..
Ты шалёны, стары! хто цябе дзе хаваў?
Ты, знаць, вырадак света драпежны.
Ты адважыўся мне на сляпы перакор
Вызваняці сусветныя трэлі;
Платы маю шмат я для такіх непакор,
Хто сябе проці мне стаць асмеліў,
Я па-князеўску ўсім і плачу, і люблю!
Лёгкай смерці не хочаш - не трэба!..
Узяці старца і гуслі жыўцом у зямлю!
Знае хай, хто тут пан: я - ці неба!
XI
Падхапіўся гусляр-самагуд
Гуслі разам яго самагуды ўзляцелі,
Ды ў аскаленнае князем клыччо,
Са ўсёй моцы, з трэскам уляцелі.
Зашыпела пачвара, плючысь слюной:
-Дол тры сажні шырокі, глыбокі;
Закапаць, убіць асінавы кол,
Насып даць тры сажні высокі.
Не часалі дамоўкі яму сталяры,
Не заплакалі бліжнія вочы;
Змоўклі гуслі і ен з той пары - да пары;
Сум і сціша залеглі, як ночай.
Толькі князеўскі хорам гудзеў, не маўчаў:
Шалы, музыка ў тахт рагаталі;
Не адну крыві бочку князь кончыў, пачаў:
Шлюб-вяселле ўсе княжны гулялі.
XII
Пацяклі, паплылі за гадамі гады...
На гусляравым наспе жвіровым
Палыны узышлі, вырас дуб малады,
Зашумеў непанятлівым словам.
Лет за сотню звёў час, ці і болей мо лет,
Зацвілі пераказы ў народзе;
Кажуць людзі: ў год раз ночкай з гуслямі дзед
З кургана, да вомпера выходзе.
Гулі з пор тых перадохлі ўсе.
Князева дочка згубілася нейдзе,
Князь бяззубы ўсе нешта пяе, што жывым не паняць,
І на месяц глядзіць, звар’яцелы.
Кажуць, каб хто калі зразумеў голас той,
То пазнаў бы, што стала з зубамі...
Можна тут веру даць, толькі слухаць душой...
Клычча ў кургане разам з гуслямі…).

1910-2010


Deya
08 октября 2010  09:27


Приключенец

biggrin.gif biggrin.gif biggrin.gif


zhur
08 октября 2010  11:05


Приключенец

чтоб на работе от скуки не сдохнуть чего только не сделаеш
biggrin.gif


Aylie
08 октября 2010  13:11
 

Приключенец

хочу такую работу, чтоб платили денег и можно было дохнуть от скуки.


Rotmistr
08 октября 2010  13:48


Приключенец

Aylie
Иди в беларускую армию. wink.gif


zhur
08 октября 2010  14:59


Приключенец

Rotmistr
так там же моск имут biggrin.gif
Aylie
все хотят wink.gif




Rotmistr
08 октября 2010  15:05


Приключенец

zhur
Это да. А ещё у нас в части когда приезжали проверяющие, женщин-военнослужащих их развлекать заставляли.
Зато очень скучно и по нынешним временам неплохие для Беларуси деньги платят.


zhur
08 октября 2010  15:21


Приключенец

Rotmistr
я не(при)годный оказался
болной вэсь и меня туда не взяли biggrin.gif
5 призывов бегал, косил, ныкался по всякому потм надоело - явился сдавацца
а они,козлы, говорят
- пшёл вон холоп ты негодный biggrin.gif
ну я и пошёл(зато как я им мозк за 3 года отымел - досихпор помнят)))




Ronon Mr. Woolsey
08 октября 2010  16:47


Приключенец

Ай, красавец)) wink.gif


zhur
08 октября 2010  16:52


Приключенец

Ай, да)))) biggrin.gif


Ronon Mr. Woolsey
08 октября 2010  19:36


Приключенец

Куда?)) rolleyes.gif


zhur
11 октября 2010  14:17


Приключенец

в шмысле куда? smile.gif


Ronon Mr. Woolsey
11 октября 2010  14:30


Приключенец

Куда айда?)) rolleyes.gif


zhur
11 октября 2010  16:54


Приключенец

да хоть куда)
(в лес)



 


Приключенец


Регистрация:

29.06.2009

E-mail

Отправить

Приват

Отправить

WWW

Нет данных

ICQ

Нет данных

Профиль

Перейти

Клеточ...  
Лента друзей

июнь

пн вт ср чт пт сб вс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Счетчик