Лешы
Воскресенье, 10th Июнь 2007, 12:56
"Адна з самых старых спрэчак нашага свету — што магутней: меч ці магія? Хто пераможа: ваяр, які напаўняе сэрцы сваіх салдатаў упэўненасцю ў перамозе, ці чараўнік, што атакуе шэрагі суперніка магутнымі загаворамі? А я так скажу: гэта ад вайскавода залежыць. Іншы раз і слабы чараўнік можа перамагчы моцнага ваяра, а часам усё наадварот. Галоўнае: загадзя прадумаць сваю стратэгію, а як жа!"
Пятая частка знакамітай серыі пра змаганні рыцараў і чарадзеяў, анёлаў і драконаў стала другой вялікай гульнёй, якая атрымала беларускі пераклад (а першай была Civilization IV). Новая гульня ашаламляе эфектамі і фантастычнай трохмернай графікай. Больш 80 істот з 6 фракцый у бойцы. 5 рэжымаў шматкарыстальніцкай гульні.
На беларускую мову перакладзеныя ўсе тэксты, якія сустракаюцца ў гульні: меню, дыялогі, назвы істот і прадметаў, аднакарыстальніцкія і шматкарыстальніцкія сцэнары, субтытры, падказкі. Пераклад можа быць усталяваны на любую рэдакцыю гульні (у тым ліку Collector's Edition), як на рускую, гэтак і на ангельскую версію.
http://belsoft.tut.by/index.php?sect=3#hmm5