Andrew Frog
Вторник, 26th Январь 2010, 08:47
На здымку кіраўнікі партызанцкіх атрадаў Літоўскай Арміі Свабоды (Lietuvos Laisvės Armija). Лясныя браты.
З лева на права Вінцас Каўлініс “Miškinis” (Лясны) камандзір акругі “Вітаўтас”, Ёнас Кімштас “Жальгіріс” камандзір паўночна-усходняй вобласці і Антанас Шлучка “Шаўрунас” камандзір акругі “Альгімантас”.
Лясны
Лясны быў лейтэнантам даваеннага літоўскага войска. Як і кожны прафесійны вайсковец ён меў павагу да званняў, таму калі пазнаёміўся з палкоўнікам літоўскага войска Людвікасам Шіманелісам “Лясны” запрапанаваў яму як старэйшаму па званню узяць на сабе камандаванне ягонай акругай.
Палкоўнік быў аўтарытэтным чалавекам які на дадатак меў вайсковыя ўзнагароды часоў незалежнай Літвы.
Адкуль Лясны мог ведаць, што чалавек, якому ён давярае лёс сваіх жаўнераў даўно завербаваны МГБ і мае мянушку “Окунь”. “Окунь” спрытна падставіў адрад пад удар МГБ. Палкоўнік прызначыў Лясному сустрэчу ў доме сваіх сваякоў. Камандзір акругі “Вітаўтас” прыйшоў туды з асабістай аховай, якая складалася з 7 чалавек. Але МГБшнікаў было значна больш. У няроўным баі Лясны і ягоная ахова загінулі.
Было гэта 28 сакавіка 1949 года.
Шаўрунас
Камандзір акругі “Альгімантас” разам з сваёй жонкай і сваім штабам загінуў 28 лістапада 1949 года. Выдаў яго ягоны ад’ютант, які патрапіў жывым у рукі МГБ. Яго страшэнна катавалі, каб даведацца дзе знаходзіцца Шаўрунас. Ад’ютант не вытрымаў…
Жальгіріс
Ён меў найбольш трагічны лёс. У перыяд з 1947 па 1951 уваходзіў у цэнтральнае кіраўніцтва Літоўскай Арміі Свабоды. Пасьля ўзначальваў вобласць. Саветы палявалі на яго бо ведалі ягоны аўтарытэт і зацятасць. 17 ліпеня 1952 года яго захапілі жывым.
МГБ добра ведала, які ўзровень ведаў мае Жальгіріс і таму дапытвалі яго “каты з катаў”.
Допыты цягнуліся бесперапыння 17 дзен. А упарты літовец усё маўчаў. Цела пераўтварылася ў адзін крывавы кусок мяса. Яму зламалі ўсе пальцы акрамя двух на правай руцэ каб той мог падпісваць пратаколы.
На 18 дзен допытаў Жальгіріса падвесілі за рукі і ногі і пачалі вырываць з рук сухажылля і кускі мяса з цела. Толькі гэтыя сярэднявечныя пыткі прымусілі яго пайсці на супрацоўніцтва з МГБ. Яму быў прысвоены псеўданім Jurginas. Але ведаючы, што канчаткова зламаць ягоную волю не атрымалася, МГБ выкарыстоўвала яго толькі для пісання лістоў да партызанцкіх камандзіраў.
Пра адпусьціць яго ў лес не было нават і мовы. ГБэшнікі ведалі, што ён не толькі не будзе выконваць іхных загадаў а адразу павярне зброю супраць Саветаў. Таму ён працягваў сядзець у турме. Каб спыніць супрацоўніцтва з МГБ Жальгіріс двойчы няўдала спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Але за ім пільна сачылі. У камеры таксама сядзелі агенты МГБ…
Выйшаў ён з турмы інвалідам. Да незалежнасці Літвы не дажыў. Памёр у 1974 годзе ў Вільні. Ужо ў часы незалежнай Літвы пра яго знялі фільм.
http://poczobut.livejournal.com/356802.html