У нямецкім войску дапамога параненым пачыналася з самадапамогі ды ўзаемадапамогі. Кожны жаўнер павінен быў мець два індывідуальныя преравязачныя пакеты (verbandpackchen). Вялізны пакет (бінт) захоўваўся ва ўнутранай правай кішэні кіцеля. Малы пакет захоўвася ў правай горнай кішэне кіцеля. Пачаткова бінты заварочвалі ў старую тканіну ды перавязвалі матузком. Далей шырокі распаўсюд атрымалі бінты запакаваныя ў паперу ды прагумованую тканіну. Даўжыня бінта ў вялізным пакеце складала 7 метраў, шырыня – 11 сантыметраў. Малы пакет зьмяшчаў бінт памерам 5 метраў, шырынею 8.5 сантыметраў. Ажыцяўлял раздачу ды кантраляваў наяўнасьць у жаўнераў пакетаў, імаверна, санітар унтэр-афіцэр.
Кажнаму зьвязу быў прыдадзены санітар-насільшчык (Krankentraeger). Вайсковы станы - Sanitätssoldat, Sanitätsobersoldat, Sanitätsgefreiter. Пры сябе ён ня меў лекаў, а толькі перавязачныя матэрыялы. Ад звычайнага жаўнера адрозьніваўся нарукаўкай з чырвоным крыжом на левай руцэ ды двума малымі паяснымі ладункамі ці адным вялікім (некаторыя мелі мажлівасьць нашэньня на поясе, але пераважна іх насіле цераз плячо) ды дадатковай 1.5 л пляшкай. Быў узброены пісталетам.

Ім дапамагалі памочнікі санітараў насільшчыкаў (Hilfskrankentraeger (HiKrTrg). Адрозьненем ад звычайных жаўнераў была нарукаўка на правай руцэ ды спецыяльнае пасведчаньне, у якім паведамлялася, што гэта памочнік санітара-насільшчыка, што ён дапамагае хворым ды параненым, і што ў выпадку палона, паводле непадпісанай СССР Жэнеўскай канвенцыі, усё яго абсталяваньне павінна застацца пры ім. У выпадку недахопа санітараў-насільшчыкаў HiKrTrg выконвалі іх функцыі. Памочнікі санітараў-насільшчыкаў набіраліся зь ліку звычайных жаўнераў. У першую чаргу, відаць, бралі тых, хто умеў граць на музычных інструментах (барабан альбо флейта). А таксама з усходніх дабраахвотцаў.




