Версия для печати Оригинальная версия тут |
Дневники: Рыся -> |
24 сентября 2005 |
14:59 *ЭТНА* |
Здароў, брат-студэнт!!! Гiсторыка-краязнаўчае таварыства Унiверсiтэта Культуры i Мастацтваў *ЭТНА* запрашае цябе ў госцi на вячоркi. Таварыства *ЭТНА* яднае маладых людзей, якiя любяць свой край, падарожжы, песнi каля вогнiшча пад зорным небам, старыя замкi i палацы, якiя ўзвышаюцца над стрэхамi старых хацiн, буслоў, якiя штогод вяртаюцца на радзiму, не стрываўшы журбы, усходы, калi гiганцкi залацiсты яблык падымаецца над гарадамi i вёскамi, белыя аблачынкi на ранiшнiм блакiтным небе, нiбыта разлiтае ў сiнечы малако… сгушчонае малако, халву, шакалад, смажаную бульбу, пiва i ўсё-ўсё, што звязана з жыццём на нашай прыгожай, добрай беларускай зямлi. Калi ты хворы на тое ж самае – прыходзь цi званi: 776-24-35 /Павел/, 672-54-20 /Ваня/ |
Комментарии [0] |
Нет комментариев к выбранной записи. |
mJournal © 2003-2008 by UriSoft |