Версия для печати Оригинальная версия тут |
Дневники: Kykymba -> ФилинёнкО |
10 октября 2011 |
09:50 Некалькі словаў па |
Некалькі словаў па праектах што мы зараз робім: 1) Хлопцы займаюцца могілкамі ў Плябані. Час ад часу ім дапамагаю. раней абмяркоўвалася тут: Топік на Глобусе_тутбай зараз збіраюцца проста кожныя выходныя і едуць працаваць у Плябань. Патрэбна дапамога! хлопцы - вырубка дрэваў, іх перанос і спальванне. Усі - прамалёўка надгробкаў, пошук і адкопванне надгробных камянёў. Крыху пазней будзем займацца ўзнаўленнем капліц. Тэлефанаваць за даведкай і далучэннем да прац можна Аляксею Друпаву. 8044 7329546. 2) Жыдоўскія могілкі ў в. Крэва, шукаем людзей з траншпартам каб дабірацца па выходных у Крэва, высякаць могілкі, шукаць надгробкі (больш за палову могілак сыйшлі пад зямлю), перапісваць надгробкі - ніякіх дакумэнтаў па пахаваных не захавалася, трэба сістэматызаваць. даведкі - 8029 7610220 Рыгор. 3) УВАГА!!! Шукаю хто ў Беларусі займаецца віртуальнай навігацыяй!!! Нашае сяброўцы Ганне Андруховіч неверагодна неабходны спецыяліст для складання дыску-дыплома віртуальнага музэя Андруховічаў. Хто мае нейкія кантакты, ведае дзе, хто і за колькі займаецца - калі ласка, пішыце мне, альбо тэлефануйце. Сама яна зараз з'яжджае ў архіў у Вільню каб заканчваць падмор матэрыялаў, таму званіце мне. (таксама прымае матэрыяльную дапамогу да выдання дыску). 8029 7610220 Рыгор. |
Комментарии [0] |
Нет комментариев к выбранной записи. |
mJournal © 2003-2008 by UriSoft |