Версия для печати Оригинальная версия тут |
Дневники: Kykymba -> ФилинёнкО |
09 июля 2011 |
22:58 Прайшліся па нямецкіх |
Прайшліся па нямецкіх пазіцыях першай сусветнай у Крэва - прыгажосць. Нават падтопленыя ды абваліўшыяся акопныя пазіцыі - добра праглядаюцца. Бункеры ды сховішчы - у даволе годным стане. Маскальская лінія - разнесеная ды разбураная лухта. Ледзь-ледзь адну кулямётную кропку знайшлі, і тая ў дупе па самае... разважаю - ці не падаць праект на ўсталяванне помніка артылерыйскай нямецкай роце якая стаяла ў Крэўскім замку? мо хто зацікаўлены - ёсць аб чым пагутарыць. буду зноўку ў анлайне каля 20-22 ліпеня. |
Комментарии [11] |
Написал Четвертак - 02:39 10 июля 2011 |
QUOTE ўсталяванне помніка артылерыйскай нямецкай роце якая стаяла ў Крэўскім замку ![]() За что памятник? |
Написал ilnur - 03:37 10 июля 2011 |
Таксама ў некаторай разгубленасці. За што помнік? Яны там хіба нешта добрае зрабілі? Між іншым, калі б яны туды не прыйшлі вайнушкай займацца, то і замак бы непараўнальна цалейшы зараз быў. І гэта было б нашмат прыемней нават за найкавайнешыя бетонныя бункеры. |
Написал Kykymba - 08:17 10 июля 2011 |
1) ушанаванне памяці ваяроў першай сусветнай, бо несправядліва закінутыя нават могілкі нямецкія. 2) раздзяўбалі замак "нашыя", а дакладней - маскалі з карабельных пушак. Ім-та было бяз розніцы як паліць ды па якім аб'екце. Гэта была пазіцыйная вайна, такой неабходнасці, я лічу, не было - знішчаць да шчэнту помнік архітэктуры. 3) мне падаецца за інжынерную думку, за умацаванне сценаў на замку, і іншыя дробныя працы. 4) за чалавечнасць - бо ў жыдоўскай лазні (якая была на нямецкай лініі ўмацаванняў) па выходных задукаментавана сустракаліся і нямецкія і царскія войскі ды йшлі мыцца... вайна тады надакучыла абодвум бакам. ... ну гэта разважанні якія наведалі мяне падчас прац у Крэва, зараз павяртаюся - яшчэ паразважаю) але ж ушанаваць памяць нямецкіх войскаў першай сусветная - гэтая думка не ў першы раз прыходзіць. як некаторыя спрабавалі, напрыклад, могілкі па напаліёніке адзначыць нейкімі помнікамі. |
Написал ilnur - 11:54 10 июля 2011 |
Наўрад ці б нехта стаў паліць па замку, калі б у гэтых мясцінах не аказаліся - не на прагулцы - нямецкія войскі. І менавіта нямецкія ўлады, заўважым у дужках, гэтай вайны хацелі аж пішчалі. Простым нямецкім салдатам ПСВ можна паспачуваць, што іх краінай кіравалі тыя, хто кіравалі - але помнік пры чым? Вось дарэчы калі пра лазню праўда, то ля яе месца акурат можна было б паставіць памятны знак саллдатам абодвух бакоў разам, з тлумачэннямі. |
Написал Rotmistr - 12:25 10 июля 2011 |
Сапраўды! Вельмi добрая думка. Знак паставiць, ў выглядзе жаўнера cа стрэльбай за плячом, а ў руке з венiкам, а побач з iм лазьню пабудаваць, лепшую чым была! I каб тэмпература ў парылке такая была, што пазваляла адзялiць сапраўдных рускiх ад скрытых немцаў. |
Написал Kykymba - 20:25 20 июля 2011 |
Узяў на заметку. Пакуль-што лазня знаходзіцца ўва нашай ўласнасці - праз месяц змяняем юрыдычную адрэсу. мо паспеем за гэты час такі манумент аформіць. дзякуй за выказванні ды параду. |
Написал Карл - 16:01 21 июля 2011 |
памятник миру и бане - гуд! памятник интервентам - бред ![]() |
Написал Razor - 16:09 21 июля 2011 |
а сколько они наших предков газом потравили? |
Написал Kykymba - 07:31 22 июля 2011 |
Карл згода ж )) Razor ад жэж і маскаліў потравілі - дай бажэ, ды й маскалі не менш нашае продкаў патравілі амаль там жа. |
Написал Карл - 11:34 22 июля 2011 |
Kykymba ну говоря о периоде ПМВ, наши земли уже больше века как входили в состав Российской империи, а немцы - интервенты. и абсолютное большинство беларусов именно так тогда и воспринимали ситуацию. националистов-сепаратистов все же было явное меньшинство. |
Написал Kykymba - 07:56 23 июля 2011 |
Карл гэт было едкім на едкае ад Разора. а з вамі поўная згода, праект пішу на лазню ды сяброўства) |
mJournal © 2003-2008 by UriSoft |