Версия для печати
Оригинальная версия тут
Дневники: Phoenix -> Hic sunt dracones.
13 марта 2008
 11:09   Цемрык Велет
Знайшоў у Сеціве вершы Цемрыка Велета.
Калісці я прачытаў яго верш у "Нашай Ніве", у арыткуле, прысвечаным конкурсу маладых паэтаў імя Петраркі.
З таго часу раз-пораз успамінаў гэты верш. А сёння вырашыў пагугліць. І шмат чаго знайшоў "на пачытаць".

Маё паўднёвае мноства...

Увечары вароны ды іншыя крыклівыя постаці
Знаходзяць Мэку ў вартаўнікоў
Мае межакрылы не назіраюць зорнасьці
Ў небе між бітага шкла парнікоў
Цябе могуць знайсьці й адвезьці ў турму
Бо ты чужы ненадзейны сябар
Нейкага там балотнага цэнтру
Дзе я толькі пакупнік і аматар
Падсьвечаны й тыражаваны глухі менск
Дзівіць правінцыялаў ды іншую навалач чысьцінёю
Нават зімою будзе квітнець бэз
Калі гэтага захочуць бамжы й героі
У віхуры танцу любімага спрадвечнага
Пад гвалт калёнак і скрыгатаньне льду
Аддайся мой мая маё да болю елачнае
Колкае ні на што не падобнае — я іду…
Мае скалечаныя й людажэрныя вершы
Ніколі ня стануць прыкметай вялікага красамоўства
Проста сёньня на вуліцы сьнег і першы
Ліст дасланы да цябе, маё паўднёвае мноства!

(Цемрык Велет)


Комментарии [0]

Нет комментариев к выбранной записи.

mJournal © 2003-2008 by UriSoft