|
|
13 марта 2008 |
11:09 - Цемрык Велет
|
Знайшоў у Сеціве вершы Цемрыка Велета. Калісці я прачытаў яго верш у "Нашай Ніве", у арыткуле, прысвечаным конкурсу маладых паэтаў імя Петраркі. З таго часу раз-пораз успамінаў гэты верш. А сёння вырашыў пагугліць. І шмат чаго знайшоў "на пачытаць".
Маё паўднёвае мноства...
Увечары вароны ды іншыя крыклівыя постаці Знаходзяць Мэку ў вартаўнікоў Мае межакрылы не назіраюць зорнасьці Ў небе між бітага шкла парнікоў Цябе могуць знайсьці й адвезьці ў турму Бо ты чужы ненадзейны сябар Нейкага там балотнага цэнтру Дзе я толькі пакупнік і аматар Падсьвечаны й тыражаваны глухі менск Дзівіць правінцыялаў ды іншую навалач чысьцінёю Нават зімою будзе квітнець бэз Калі гэтага захочуць бамжы й героі У віхуры танцу любімага спрадвечнага Пад гвалт калёнак і скрыгатаньне льду Аддайся мой мая маё да болю елачнае Колкае ні на што не падобнае — я іду… Мае скалечаныя й людажэрныя вершы Ніколі ня стануць прыкметай вялікага красамоўства Проста сёньня на вуліцы сьнег і першы Ліст дасланы да цябе, маё паўднёвае мноства!
(Цемрык Велет)
Слушаю: ASP - Weltunter
|
|
« Предыдущая запись |
Вернуться к записям |
Следующая запись »
|
|
Нет комментариев к выбранной записи.
|
|