Версия для печати темы

Нажмите сюда для просмотра этой темы в обычном формате

Ролевые игры в Беларуси _ Обсуждение игр _ Дзікае паляванне караля Стаха

Автор: Heruer Пятница, 25-oe Февраля 2005, 10:22

Па верасе, па гіблай дрыгве скача дзікае паляванне караля Стаха і будзе скакаць да тых часоў, пакуль існуе свет.
Час дзеяння: 1900 год
Месца: Фальварак Балотныя Яліны, Н-скі павет М-скай губерніі.
Фармат: начная гульня-застолле з элементамі містэрыі і містыкі.
Ідэя: дэкаданс беларускай шляхты на пачатку ХХ стагоддзя.
Літаратурная крыніца: http://www.lib.by/karatkievic/palavannie.html
Сюжэт: раздзел 4 гэтай крыніцы - збор навакольнай шляхты у Балотных Ялінах.
Неабходныя абавязкова ролі:
- пані Надзея Раманаўна Яноўская - гаспадыня (ёсць)
- пан Рыгор Дубатоўк - сусед Яноўскіх, апякун Надзеі Раманаўны - каларытны шляхціц, высокі, тоўсты, гаварлівы.
- пан Алесь Варона (ёсць)
- Андрэй Беларэцкі - малады вучоны-фалькларыст
- Андрэй Свеціловіч - былы студэнт, далёкі сваяк Яноўскім
- Ігнась Берман-Гацэвіч, упраўляючы
- ахмістрыня
Таксама магчыма браць ролі з кнігі:
- Пан Сава Матфеевіч Стахоўскі з сынамі.
- Пані Агата Юр'еўна Фалендыш-Хобалева з мужам і сябрам дома.
- Пан Якуб Барбарэ-Гарабурда.
- Пан Мацей Мустафавіч Асановіч.
- Пані Ганна Аўрамовіч-Басяцкая і інш.
І дадумваць свае. Але неабходнай умовай гульні будзе наяўнасць 7 адзначаных вышэй.
Таксама неабходныя чалавек 5 тэхнічнага забепячэння.
Афіцыйная мова гульні: беларуская
Месца правядзення: дача за горадам.
Час правядзення: з 12 на 13 сакавіка (как варыянт - з 19 на 20га).
Абавязковая умова допуска на гульню: веданне крыніцы.
Плануецца адносна высокі збор на арганізацыю беларускага стала.
Добавлено @ [mergetime]1109319893[/mergetime]
Агульны дух гулянкі:
Калі ў васемнаццатым шляхта памірала бурліва, з дуэлямі, памірала на саломе, прамантачыўшы мільёны, калі ў пачатку дзевятнаццатага паміранне яе яшчэ было авеяна ціхім сумам забытых палацаў у бярозавых гаях, то ў мае часы гэта было ўжо не паэтычна і зусім не сумна, а брыдка, часам нават жахліва ў аголенасці сваёй.
Гэта было паміранне байбакоў, якія занурыліся ў свае норы, паміранне жабракоў, продкі якіх былі адмечаны ў Гарадзельскім прывілеі, а самі яны, хоць і жылі ў багатых напаўразбураных палацах, насілі ледзь не кажухі, хоць гонар іх быў нязмерны.
Гэта было адзічанне без прасвятлення: брыдкія, часам крывавыя ўчынкі, прычыну якіх можна было шукаць толькі на дне іх, блізка або занадта далёка адзін ад аднаго пасаджаных вачэй, вачэй вылюдкаў, дэгенератаў.
Палілі печкі, выкладзеныя галандскай кафляй, пашчапанымі ўломкамі бясцэннай беларускай мэблі семнаццатага стагоддзя, сядзелі, як павукі, у сваіх халодных пакоях, гледзячы ў бязмежную навакольную цемру праз акно, па шыбах якога сцякалі наўскос флатыліі кропель.

Автор: Heruer Пятница, 25-oe Февраля 2005, 10:39

Паданне пра караля Стаха:

«Року цісеча шэсць сот першага не было спакою на гэтай зямлі. Толькі што копны суддзя Балвановіч справу разгледзеў пра забіццё і атрутны морд праз хлопаў пана літасцівага іхняга Янука Бабаеда. І ў іншых мясцінах такаждзе спакою не было. Дубіна да места Віцебскага падыходзіў, пад Крычавам і Мсціславам і ў нас хлопы морд, і забойства, і шкоду чынілі. Чатырнаццаць паноў забілі. Іж без бытнасці нашае, казалі, яшчэ траіх білі так, што ад таго біцця не ведалі, яко жывы будуць».

Але вам, напэўна, цяжка чытаць такое. Таму я проста пераскажу вам змест гэтай старой легенды.
Справа была ў тым, што ў тыя часы бунтавалі не толькі хлопы. Бунтавала і
старажытная беларуская шляхта, пакрыўджаная новымі парадкамі. У ваколіцах Балотных Ялін было асабліва неспакойна. Тут, у Хаданоўскай пушчы, сядзеў кульгавы бацька Яраш Штамет, які падтрымліваў вельмі радавітага беларускага пана Стаха Горскага, што быў у сваяцтве праз продкаў колішняму князю віленскаму Аляксандру. Гэты малады і славалюбівы чалавек паставіў перад сабою мэту: дабіцца самастойцасці. Для гэтага былі ўсе прадумовы: каралеўская кроў, якая цякла ў яго
жылах (тады на гэта вельмі зважалі), падтрымка навакольнага панства, вялізныя вайсковыя сілы, падтрымка праваслаўных і «лясных братоў», талент воіна, а галоўнае - жахлівая галеча, цалкам безнадзейнае існаванне сялян. Маладога кіраўніка па ўсім наваколлі называлі ўжо, не саромячыся, каралём.
Але ён пакуль што збіраў сілы і дыпламатычна туманіў вочы прадстаўнікам
дзяржаўнай улады. Сілы яго, як казаў рукапіс, дасягалі ўжо васьмі тысяч
коннікаў, якія часткова хаваліся ў пушчы, часткова знаходзіліся пры яго палацы.
Нарэшце глыбокай восенню 1602 года ўсё было гатова. Па навакольных цэрквах сяляне ўзялі прысягу каралю Стаху, і ён нечаканым ударам авалодаў моцным замкам у сучасным павятовым гарадку. Чакалі толькі Яраша Штамета з хлопцамі, а паколькі войска было моцным, а кароль рашучым - цалкам магло здарыцца, што ў гісторыю Беларусі была б запісана новая яскравая старонка.
Не выказваў асаблівага захаплення каралём Стахам толькі Раман Яноўскі, моцны магнат, уладар Балотных Ялін. Кароль падазраваў, што Раман уступіў у заганныя зносіны з гетманам літоўскім і нават рымскай царквою. Ён папярэдзіў Яноўскага, што гэта небяспечна для яго скончыцца. Яноўскі запэўніў яго ў сваёй павазе і адданасці, і кароль Стах паверыў, нават аблабызаўся з Раманам, нават змяшаў у кубку сваю і яго кроў, якую пасля выпілі абодва дагаворныя бакі. Стах нават даслаў Раману срэбную пасуду.
Невядома, што прымусіла Рамана рашыцца на наступнае. Ці славалюбства, ці вераломства, ці, можа, яшчэ што. Ён жа быў сябрам законнаму каралю. Ён запрасіў караля Стаха на паляванне, і той выехаў да яго са сваім невялікім паляўнічым атрадам чалавек у дваццаць. Штамет павінен быў з'явіцца ў замак назаўтра, часу было досыць. Кароль вырашыў пабавіцца, тым больш што прадмет палявання быў вельмі спакуслівы: балотная рысь, істота, якая нагадвала памерамі і афарбоўкай
тыгра і ўжо тады была рэдкай у нашых пушчах, а пасля, год праз сотню, зусім знікла, і пра яе нават забылі.
«І чорную здраду задумаў ён, пан Раман. Хоць і быў кароль Стах мужыцкім каралём, хоць і ўзняўся супраць божых улад, але хіба не благаславіў бы Бог і яго ўладу, каб ён захапіў трон дзедзіч сваіх?
І прыехаў кароль Стах у Балотныя Яліны, і тут яму палац агнямі упрыгожылі і пір зрабілі. І ён піў і пацяшаўся з панам Раманам і іншымі панамі, а паноў тых была, можа, сотня і яшчэ тры дзесяткі. А ўначы паехалі яны на паляванне, бо ночы стаялі светлыя, а ў такія ночы балотная рысь пакідае сітнягі, і ходзіць на нашай раўніне ад Балотных Ялін аж да ўрочышчаў Курганы і Пнюхі, і ловіць не толькі худобу, але і самотных людзей, - таму ж і ненавідзяць яе ўсе, таму і знішчаюць,
што яна - людажэр: воўк праміне, і лясная рысь часцей за ўсё праміне, а балотная не праміне.
І госці ўсе паехалі, а Раман, з паляваннем караля Стаха, і старым сваім верным даездчыкам Аляхно Варонай, і дробным шляхціцам Дубатоўкам паехалі на балотную рысь. А ноч такая была, што ледзь месяц свяціў, і смутна ўсё было, і скакалі па балотах, нягледзячы на восень, балотныя сінія агні.
А агні чалавечыя згаслі ў хатах, і, можа, нават Бог, па нявызначанай мудрасці сваёй, пагасіў агні і ў некаторых душах чалавечых. І адбіліся ад загоншчыкаў сваіх пан Раман і кароль Стах.
Не паспелі і агледзецца яны, як скокнуў з купіны лемпарт балотны, збіў ударам сваіх грудзей у грудзі каня Рамана і выдраў у каня таго кавалак жывата з кішкамі разам, бо такі ўжо звычай балотнай рысі. І ўпаў пан Раман, і адчуў жах смяротны, бо звер палаючымі вачыма глядзеў у твар яго, і быў ён, гэты звер, шырэй яго і доле.
Але тут кароль Стах скочыў з свайго каня драпятага проста на спіну зверу, схапіў яго за вуха, аддзёр пысу з ляжачага і кордам, кароткім мячом, паласнуў яго па глотцы. Лемпарт адкінуў яго ўдарам лапы, і Стах адляцеў, а звер насеў на яго, паміраючы, але тут і пан Раман ускочыў і разбіў чэрап страшыдла сваім баявым чаканам. Так і ляжалі яны ўтрох; і пан Раман дапамог каралю ўстаць, пацалаваў у вусны і сказаў:
- Квіты мы з табою, браце. Ты мне жыццё выратаваў, а я тваю душу выратаваў шчыра.
А пасля напаткалі іх паляўнічыя, і вырашылі яны ноч правесці разам у лесе і яшчэ піць і гуляць, бо яшчэ не досыць было для іхняй душы, і сэрца іх пасля бойкі з лемпартам прасіла віна. І расклалі яны вогнішча ў лесе запаветным, і пачалі піць. А цемра стала такая, калі знік месяц, што, адыдзі далей ад вогнішча,і не пабачыш пальца на руцэ. Узялі яны бочкі віна, што прывёз Раман, і пілі, забаўляліся. І ніхто не ведаў, што віно тое было атручанае, толькі Раман, Варона і Дубатоўк загадзя сябе да тае атруты прывучылі.
І ўсе пілі, толькі кароль Стах піў мала.
Пачакай, Раман. Што ты робіш, Раман? За зямлю сваю хацеў косткі свае скласці гэты чалавек. Што ж ты божае наканаванне сабою замяніць хочаш? Панства свайго табе шкада, а ці падумаў ты, што топчуць волю народа твайго, мову і веру яго, душу яго? Не думаеш ты пра гэта, зайздрасць і славалюбства ў сэрцы тваім.
І так яны пілі, пакуль не сталі ў людзей з палявання караля Стаха закрывацца вочы. Але кароль усё казаў, якімі шчаслівымі ён зробіць усіх, калі сядзе на трон дзедзіч сваіх.
І тады пан Раман узяў свой корд, узяў яго за рукаяць аберуч і, падышоўшы да караля Стаха са спіны, узнёс корд над яго галавою і пасля апусціў гэты корд вастрыём на патыліцу караля Стаха. Той клюнуў носам, пасля ўзняў галаву, паглядзеў у вочы Раману, і твар яго, заліты крывёю, быў як вопль жахлівая да Бога аб помсце.
- Што ж ты зрабіў! Ты ж пабрацім мой, браце.
А пасля, намагаючыся ўстаць, крыкнуў:
- Многіх людзей пазбавіў ты зараз шчасця. Нашто прадаў ты свой народ, адступнік?
Раман другі раз ударыў яго мячом, і той упаў, але дар слова не кінуў яшчэ ягоных вуснаў:
- Зараз трымайся, здраднік. Праклён мой на цябе і на твой чорны род! Хай стане камянём хлеб ля вуснаў тваіх, хай бясплоднымі будуць жонкі вашы, а мужы захлынуцца ўласнай крывёй!
І пасля сказаў ён жаласным ад слабасці голасам, але жорстка:
- Прадаў ты свой край, былы пабрацім. Але мы не памром. Мы яшчэ з'явімся да цябе, і да дзяцей тваіх, і да нашчадкаў тваіх, я і маё паляванне. Да дваццатага калена будзем мы помсціць бязлітасна, і не схаваецеся вы ад нас. Чуеш, да дваццатага калена! І кожнае з кален тваіх будзе дрыжаць больш балюча і жахліва, ніж я зараз, ля ног тваіх.
І ўраніў галаву. А яго аслупянелае паляванне нарэшце схамянулася і схапілася за нажы. І яны біліся дваццаць супраць траіх, і бойка была жахлівай. Але трое адолелі дваццацёх і забілі ўсіх.
А пасля яны прытарочылі трупы і параненых, якія жаласна стагналі, да ўласных коней і насцябалі іх, і коні памчаліся якраз да Волатавай прорвы, не разбіраючы дарогі.
І ніхто не заўважыў, што ў целе караля Стаха яшчэ была іскра жыцця. Коні ляцелі ў ноч, і слабы месяц асвятляў іх доўгія грывы, і недзе наперадзе бегалі па купінах сінія агні.
І з гэтага жахлівага статка даносіўся голас караля Стаха:
- Д'яблу аддаю душу сваю, бо не дапамагае Бог. Трымайся, Раман, мы прыскачам да цябе конныя! Дрыжы, Раман, калаціся, адвечны вораг! Мы прыйдзем! Мы адпомсцім!
І ніхто не ведаў, што праўда была ў гэтых словах, што зброяй д'ябла, праўды, помсты і кары з'явіўся кароль Стах. Не за тое помсціў ён, што забіў яго Раман.
Забойства ніколі не атрымае такой кары, калі гэта не забойства пабраціма.
Нядоўга яны зажыліся на свеце. Даездчык Варона першы пабачыў цені Стаха і яго прыспешнікаў праз два тыдні. Не разбіраючы дарогі, імчалася дзікае паляванне па самай жахлівай дрыгве, па лесе, па вадзе межыток. Не бразгалі цуглі, не звінелі мячы. На конях сядзелі маўклівыя коннікі, і балотныя агні каціліся наперадзе дзікага палявання караля Стаха якраз праз дрыгву.
Аляхно з'ехаў з розуму. Загінуў пасля таго і Дубатоўк. Гетман літоўскі рассеяў мужычыя палкі, якія засталіся без кіраўніка, у бойцы загінуў Яраш Штамет. А Раман Яноўскі быў жывы і смяяўся.
І аднойчы ён быў на паляванні і вяртаўся адзін праз верасавыя пусткі дадому.
Месяц слаба свяціў на верас. І раптам забегалі недзе ззаду сінія балотныя агні, і даляцеў з таго боку спеў рагоў і ледзь чутны стук капытоў. А пасля з'явіліся цьмяныя цені коннікаў. Грывы коней веялі па ветры, беглі перад дзікім паляваннем гепарды, спушчаныя са шворак. І бязгучна па верасе і дрыгве ляцелі яны. І маўчалі коннікі, а гукі палявання даляталі аднекуль з другога боку. І перад усімі скакаў, асветлены месяцам, туманны і вялізны кароль Стах. І гарэлі вочы коней, і людзей, і гепардаў.
І Раман пабег, а яны бязгучна і хутка скакалі за ім, і коні часам перабіралі
нагамі ў паветры, і спяваў дзікі верас, і месяц раўнадушна глядзеў на пагоню.
І Раман тройчы крыкнуў: «Дзікае паляванне!..» такім голасам, што пачулі нават людзі ў навакольных хатах.
А пасля дзікае паляванне нагнала яго, і сэрца яго не вытрымала. Так загінуў Раман.
Многія з таго часу бачылі на тарфяных раўнінах дзікае паляванне Стаха. І хоць карала яно не ўсіх, але мала ў каго не разрывалася сэрца, калі бачыў ён на балотах змрочныя цені коннікаў.
Так загінулі сын Рамана і сын яго сына, пасля смерці якога я і пішу пра гэта на навучэнне і жах яго нашчадкаў, якія, можа, і змогуць добрымі справамі пазбавіць сілы сівы даўні праклён.
Сцеражыцеся дрыгвы, людзі, сцеражыцеся балот уначы, калі сінія агні збіраюцца і пачынаюць скокі на самых гіблых мясцінах. Там часта ўначы пабачыце вы дваццаць коннікаў на вараных дрыкгантах.
І галоўны коннік імчыць наперадзе ўсіх. Капялюх з заломленым полем насунуты на яго вочы, ногі прывязаны да сядла. Не бразгочуць мячы, не ржуць маўклівыя коні.
Толькі часам аднекуль здалёк даносіцца спеў рога. Развяваюцца грывы, балотныя агні ззяюць пад нагамі коней. Па верасе, па гіблай дрыгве скача дзікае паляванне і будзе скакаць да тых часоў,
пакуль існуе свет. Яно - наша зямля, нелюбімая намі і страшная. Злітуйся з нас, Божа!»



Автор: Arhan Пятница, 25-oe Февраля 2005, 10:46

Уау! Нет, не так. УАУ! Это здорово. Хочу отыграть помирающую шляхту.

Автор: Anderwolf Пятница, 25-oe Февраля 2005, 18:27

Ух... Очень хочу поиграть. Когда точно состоится игра???

Автор: Madre Пятница, 25-oe Февраля 2005, 23:33

Heruer
Веня! А роли без слов есть? А то с мовай у меня тяжко, а поиграть хочется... sad.gif

Автор: Bloodroad Пятница, 25-oe Февраля 2005, 23:39

С интересомбы поучавствовал, только тоже есть некоторые языковые проблемы smile.gif

Автор: ilnur Суббота, 26-oe Февраля 2005, 00:39

Бліііін! Зьдзекуешся... sad.gif А мяне як раз зараз толькі на такую гульню smile.gif Я зараз з такімі маленькімі, крыху падкручанымі вусамі...

Гарабурда - гэта агаааа, гэта цікава.... І Марку Стахевіча ўсім раю. Такая, бач, сука рэдкая, цікавы персанаж.

Дарэчы, пра мову:

сярод гасцей не больш як які дзесятак размаўляў на мове Марцінкевіча і Каратынскага, астатнія на дзіўнай сумесі польскіх, расейскіх і беларускіх слоў.

Толькі не перагніце з працэнтам расейскай. Польскія запазычаньні, па ідэі, павінныя пераважаць.

Автор: Helja Суббота, 26-oe Февраля 2005, 15:09

З задавальненнем пагуляла б smile.gif

Автор: Lidia-Felicia Суббота, 26-oe Февраля 2005, 15:49

....я таксама. Даўно мару rolleyes.gif

Автор: Arenor Суббота, 26-oe Февраля 2005, 16:13

Очень жаль, что для игры избран именно этот момент романа.

Автор: Леший Суббота, 26-oe Февраля 2005, 19:06

ilnur
Есть мнение, что также должны иметь место вкрапления (далее по нисхождению значимости) французского, немецкого и английского. Причем не на уровне сленга, а на уровне полноценной подстановки слов в речь.

Автор: Heruer Пятница, 4-oe Марта 2005, 09:58

Прыйшло некалькі прапаноў па пераносе гульні на "адразу пасля Меняскону". Прашу высказвацца.
Таксама усё яшчэ чакаю жадаючых на неабходныя ролі.

Автор: sirin Воскресенье, 6-oe Марта 2005, 13:07

Цитата
Прыйшло некалькі прапаноў па пераносе гульні на "адразу пасля Меняскону".

Я за

Автор: Proto Четверг, 10-oe Марта 2005, 10:54

Цитата
Прыйшло некалькі прапаноў па пераносе гульні на "адразу пасля Меняскону". Прашу высказвацца.
Таксама усё яшчэ чакаю жадаючых на неабходныя ролі.


я за. желающий. в субботу обсудим.

Автор: Heruer Пятница, 11-oe Марта 2005, 09:46

Гульня будзе праведзена пасля канвенту. Канчаткова.
Пры наяўнасці людзей на ролі.

Автор: Madre Пятница, 11-oe Марта 2005, 19:17

Heruer
Веня! Ты не ответил на мой вопрос. smile.gif

Автор: Heruer Понедельник, 14-oe Марта 2005, 13:25

Пані Пучынская, вы ж не адзіная такая!!!
Яны ж амаль усе...

Автор: Razor Понедельник, 14-oe Марта 2005, 13:46

Там же написано, что играют кого?

Цитата
вылюдкаў, дэгенератаў.

Я не вижу причины благородному выродку и дегенерату говорить на том языке, на котором ему вздумается! biggrin.gif biggrin.gif biggrin.gif

Автор: Jennifer Elf Среда, 16-oe Марта 2005, 19:39

А можно я? Могу на ахмiстрыню - бо персонаж короритный и з мовай у меня терпимо. Или в обеспечение :-)

Автор: Heruer Четверг, 17-oe Марта 2005, 09:59

2Джэніфер

добра.

Автор: Anderwolf Четверг, 17-oe Марта 2005, 18:45

Очень хочу сыграть- Андрэй Свеціловіч - былы студэнт, далёкі сваяк Яноўскім..

Если это ещё возможно...

Моё почтение...

Автор: Heruer Пятница, 18-oe Марта 2005, 09:21

Знайшоў Дубатоўка.
Свеціловіча прапанаваў аднаму суб'екту, пакуль ён згоды канчатковай не дае...

Автор: Anderwolf Пятница, 18-oe Марта 2005, 19:38

Хммм... sad.gif Тогда буду рад любой роли. (З мовай всё впорядке).


Автор: Heruer Вторник, 22-oe Марта 2005, 10:14

На сённяшні дзень ёсць:

Яноўская
Дубатоўк
Варона
Свеціловіч
Ахмістрыня


Патрэбныя:

Берман
Беларэцкі

Збор людзей - у сераду пасля Меняскону 29 сакавіка, 19-30 на памяшканні Цінтагеля.

Автор: Heruer Пятница, 1-oe Апреля 2005, 09:09

Калі яшчэ ёсць жадаючыя - у вас ёсць шанец да гэтае нядзелі (3 красавіка).

На сённяшні дзень:

Беларэцкі - Ёсць
Яноўская - Мервіэль
Дубатоўк - Туфэйс
Варона - Хэруэр
Берман - Шарль
Ахмістрыня - Джэнніфэр
Свеціловіч - Прота


Автор: Proto Четверг, 7-oe Апреля 2005, 22:42

Информация от Сирин

Сирин едет на место Охты в субботу поездом на 14.51.
Стрелка в 14.30 у пригородных касс в новом вокзале.
Для опаздывающих - 3 вагон.

Мервиэль едет с вокзала поездом на 16.30.
Сбор в 16.10 у входа в вокзал.

Билет до зеленого в один конец стоит 900 рублей - полный, 450 льготный. Льготы студентам и школьникам.

Автор: Heruer Пятница, 8-oe Апреля 2005, 11:50

Жыхары Волатавай прорвы, відаць, не вельмі любілі ездзіць на вялікія балы. Я мяркую так таму, што не часта бывае ў такім закутку паўналецце адзінай наследніцы маярату, і ўсё ж праз два дні ў Балотныя Яліны з'ехалася ніяк не больш чатырох дзесяткаў чалавек

НАВАКОЛЬНАЯ ШЛЯХТА:

"Заняпалы род Грыцкевічавых, якія качавалі з аднаго балю на другі і так, галоўным чынам, харчаваліся. Яны былі дальнімі сваякамі Яноўскіх. За свой выгляд іх празвалі цыганамі: прыязджаюць звычайна на звычайным возе, чалавек дзевяць, апранутыя страката і бедна. І сядзелі яны на возе густа, як цыганы. І полаг быў на чатырох палках, як у цыган. Не хапала толькі сабакі, які б бег пад коламі. Гэта быў І гэта былі нашчадкі «барвянага ўладара»! Божа, за што караеш!!!"
(пані Алена Грыцкевіч-Вэлла)

"Нейкая пажылая дама ў вельмі багатым колішнім аксамітным уборы, зараз даволі паношаным, у суправаджэнні худога, як бізун, маладога чалавека з яўна халуйскім тварам. Бізун пяшчотна прыціскаў яе локцік.
Яна надушылася такой дрэннай парфумай, што Берман пачаў чхаць, калі яна ўвайшла ў залу. А мне здалося, што замест яе нехта ўнёс у пакой вялікую торбу з удодамі і пакінуў яе тут на радасць акружаючым. Размаўляла дама з самым сапраўдным французскім пранонсам, які, як вядома, захаваўся на зямлі толькі ў двух мясцінах: у салонах Парыжа і ў засценку Кабыляны пад Воршай."
(Нават імя яе наўрад ці хто узгадаў бы - Мадрэ)

Стахоўскія - пані Стахоўская вядомая як першая у наваколлі пляткарніца - больш за ўсё жадаючая ажаніць свайго сына з найбольшым прыбыткам. (Іола і Эдвард)
Пан Якуб Барбарэ-Гарабурда. Трымае вялізарную псарню. Больш ні аб чым не клапаціцца. Трымае вексалі Яноўскіх. І не толькі іх адных. (Фэссс)

Пані Таццяна Аляксееўна Асановіч. Уроджаная Варона, сястра Алеся Вароны.
(Сірын)

Пані Ганна Аўрамовіч-Басяцкая з пляменніцай (Кассандра і Мара)


Русская версия Invision Power Board (http://www.invisionboard.com)
© Invision Power Services (http://www.invisionpower.com)